Беларускага дальнабойшчыка затрымалі ў Латвіі, падазраючы ў забойстве ў Аўстрыі

Источник материала:  
04.09.2019 16:35 — Разное
Беларускага дальнабойшчыка затрымалі ў Латвіі, падазраючы ў забойстве ў Аўстрыі
pixabay.com

У Латвіі па аўстрыйскім ордэры затрымалі 30-гадовага беларускага дальнабойшчыка, піша TUT.by са спасылкай на аўстрыйскія СМІ. Мужчыну падазраюць у забойстве калегі на паркоўцы ў чэрвені 2019 года.

23 чэрвеня на стаянцы каля аўстрыйскага горада Куфштайн знайшлі цела 55-гадовага дальнабойшчыка з Украіны. Эксперты высветлілі, што ён загінуў ад удару тупым прадметам па галаве.

Падчас раследавання выявілася, што незадоўга да смерці пацярпелы звязаўся па радыё з калегам і заявіў: падчас бойкі з іншым кіроўцам ён атрымаў удар бутэлькай па галаве. Гутарка рэзка абарвалася, але суразмоўца запомніў імя згаданага кіроўцы. Аўстрыйскія праваахоўнікі выдалі міжнародны ордэр на арышт падазраванага.

Ім быў 30-гадовы беларус. Яго затрымалі ў Латвіі на мінулым тыдні. Цяпер вырашаецца пытанне пра перадачу беларуса ў Аўстрыю.

Кіроўцы пабіліся на паркоўцы. Украінец быў вымушаны спыніцца там праз забарону працаваць па выходных. Ёсць інфармацыя, што напярэдадні ўвечары там адбывалася вечарынка з удзелам іншых дальнабойшчыкаў, падчас якой не абышлося без спіртнога. А зранку калегі знайшлі цела загінулага ў кабіне грузавіка.

←Стала известна новая возможная дата обмена пленными между РФ и Украиной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика