14-15 верасня
ГРАНД КІРМАШ у Палацы Радзівілаў
Гранд кірмаш адбудзецца ў цэнтральным двары Палацавага ансамблю ў Нясвіжы. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і MuzzicDom запрашаюць усіх на свята кірмашовае, якое перанясе ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. З усіх бакоў люд сцякаецца купіць-прадаць-пагуляць-паглядзець. Шум-гам ад гулу, музыкі, забаваў і танцаў. Вось так і будзе 14 і 15 верасня ў палацы Радзівілаў!
На ГРАНД-КІРМАШЫ вас чакаюць:
– Сустрэча з гаспадаром Палаца Князем Альбрехтам Радзівілам і яго дачкой Эльжбетай.
– Майстры з усёй Беларусі прадставяць кераміка, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, драўляныя, тканыя вырабы і нават металічныя — ліццё і кованка, мыла і шмат-шмат усяго для побыту і дабрабыту.
– Фермеры і гастраэнтузіясты са свежым хатнім хлебам, салам, слімакамі, агароднінай, незвычайнымі марынадамі, духмянымі супамі з гарбуза, вяленымі слівамі, травянымі гарбаткамі, сырамі, пасцілой і іншымі прысмакамі для дарослых і дзяцей.
– Рэтра-этна-эксклюзівы ад пана Мар’яна Янушкевіча і легальная кантрабанда напояў ад мясцовых і амерыканскіх бутлегераў.
– Майстар-классы, аўкцыёны, гульні і забавы.
– Вучоныя сабакі і атмасферныя рэтра-фотазоны.
– Квэст кантрабандыстаў.
– Музычная праграма ад шэфа ГРАНД-КІРМАША Віктара Шалкевіча і яго клезмер-джаз-бэнда.
Вітаюцца элементы дрэс-кода ў стылі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя!
14-15 верасня / 11:00 – 18:00 / Палацавы ансамбль у Нясвіжы
Тэлефоны музея: 8(029)5518051, 8(029)1903149