На раніцу чацвярга сіноптыкі прагназуюць туман у асобных раёнах
04.09.2019 15:06
—
Разное
![На раніцу чацвярга сіноптыкі прагназуюць туман у асобных раёнах](http://www.21.by/pub/news/2019/09/1567602173934869.jpg)
pixabay.com
5 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку па ўсходзе пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага.
Уначы чакаецца 7-13 цяпла, удзень тэмпература паветра павысіцца да 16-22 са знакам плюс.