В школах Ушаччины прозвенел первый звонок

Источник материала:  
04.09.2019 — Разное

Сёлетні Дзень ведаў выдаўся надзвычай светлым і ўзнёслым. Яшчэ адорвала цеплынёй асенняе сонейка, а будні дзень не перашкодзіў родным і блізкім вучняў раз­дзяліць з імі знакавую падзею. Цікавы, насычаны новымі сустрэчамі, марамі і надзеямі свет ведаў у гэты панядзелак упершыню расчыніў дзверы для 127 хлопчыкаў і дзяўчынак Ушаччыны. Усяго ж за парты ў раёне сёлета селі 1223 школьнікі.В школах Ушаччины прозвенел первый звонок

Урачыстая лінейка ва Ушацкай школе праходзіла на звыклым месцы – на цэнтральнай плошчы гарпасёлка. Дзе яшчэ ўмясціць такую колькасць вучняў і іх родных?! Сёлета за парты гэтай самай “прадстаўнічай” у раёне навучальнай установы селі 863 школьнікі. Не часта ўбачыш у адным месцы і столькі галоўных віноўнікаў дзейства – у чатырох класах будзе навучацца ажно 80 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Адразу прыцягнуў увагу прысутных 1 “А” з яго класным кіраўніком, маладым спецыялістам Алёнай Валер’еўнай Нефядовіч. Замест традыцыйных кветак у руках першакласнікаў былі яркія сцяжкі – сімвал удзелу ў акцыі “Букет дабрыні” (вырабіць іх дапамагла раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”). Аб сваім жаданні зрабіць добрую справу напярэдадні Дня ведаў паведамілі бацькі будучых першакласнікаў, якія знайшлі ў інтэрнэце сайт дабрачыннага фонду “Шанс”, які арганізуе збор сродкаў на лячэнне цяжка хворых дзяцей. Сума ў 220 рублёў (па 10 ад кожнага вучня) была пералічана 12-гадоваму аршанцу Даніілу Субоціну, які з нараджэння не чуў. Хлопчыка прааперыравалі, устанавілі імплантант, гэта ж у бліжэйшы час трэба зрабіць і на другім вушку, на што неабходна 24 тысячы еўра. Ушачане спадзяюцца, што ў Дзень ведаў мары Даніка спраўдзяцца.
В школах Ушаччины прозвенел первый звонок

Напэўна, менш за ўсіх хвалявалася ў гэты дзень першакласніца Таня Ражноўская: побач былі не толькі маці, бабуля, але і старэйшая сястрычка Аляксандра Ракава, якая сёлета заканчвае школу. Ягор Дунік жа, наадварот, падчас лінейкі быў па-даросламу сур’ёзным і стрыманым: яго чакала надзвычай адказная місія – разам з 11-класніцай Златай Клачок даць для школы першы званок.

Віншаванні і найлепшыя пажаданні педагогам, вучням адрасавалі дырэктар ўстановы Віталь Іосіфавіч Клімашэўскі і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Таццяна Валер’еўна Раманоўская. З пазнавальнымі кнігамі – лепшым атрыбутам пачатку новага навучальнага года – прыйшлі прадстаўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Апошнія, а таксама супрацоўнікі РАУС нагадалі аб правілах паводзін у школе і дома. Пасля ж заканчэння лінейкі самыя маленькія школьнікі і вучні 11 класаў па традыцыі ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам і партызанам. А гэта, безумоўна, дастойны прыклад паважлівых адносін да гісторыі, пераемнасці пакаленняў.

Запамінальна праходзіла свята першага званка ў Глыбачанскай школе. Павіншаваць вучняў, даць наказ быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны завіталі на мерапрыемства часты госць установы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Дзям’ян Уладзіміравіч Крупеня, прадстаўнікі райвыканкама, сельскага Савета дэпутатаў, КУСГП “Глыбачаны” і іншых арганізацый раёна. Разам з дружным калектывам альма-матар яны парадаваліся дастаткова вялікай колькасці першакласнікаў – Наталля Міхайлаўна Уліцкая вяла за парты 11 хлопчыкаў і дзяўчынак. Дружна апладзіравалі прысутныя бібліятэкару, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Алене Сцяпанаўне Герцык, якая ў абласным этапе конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” стала ўладальніцай дыплома ІІІ ступені. Адзначаны падчас лінейкі і некаторыя школьнікі – пераможцы і прызёры алімпіяд, даследчых конкурсаў.
В школах Ушаччины прозвенел первый звонок

У тым, што лічба 13 – шчаслівая, упэўнены ўсе ўдзельнікі ўрачыстай лінейкі ў Ільюшынскай школе. Менавіта столькі дзяцей сёлета прыйшло ў першы клас, а па-бацькоўску апякала іх настаўніца Наталля Уладзіміраўна Курбака. Пяцёра 11-класнікаў падрыхтавалі для былых дашкалят патрэбныя школьныя прыналежнасці, а поспехаў у навучанні ўсім вучням пажадала новы дырэктар установы Таццяна Анатольеўна Пахолак. Ганаровыя госці – намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Уладзіміраўна Хамёнак і намеснік начальніка аддзела па адукацыі Святлана Уладзіміраўна Аўдошка – уручылі школе ад раённага выканаўчага камітэта сертыфікат на набыццё сучаснай інтэрактыўнай дошкі. Падчас урачыстасці былі агучаны і вынікі прыгаданага вышэй конкурсу сярод бібліятэкараў – яе пераможца Вера Іванаўна Грак, якая працуе ў школе не першы год, атрымала Грамату ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.

У Вялікіх Дольцах, звяртаючыся да прысутных, дырэктар мясцовай школы Рыма Леанідаўна Аніскевіч адзначыла, што сёлета зроблена ўсё магчымае, каб дзеці ў камфортных умовах атрымлівалі веды і ўмацоўвалі здароўе, пажадала школьнікам высокіх адзнак, настаўнікам – поспехаў, а бацькам – цярпення. Святочнага настрою дадаў вучням сельвыканкам, кіраўніцтва якога падарыла школе абсталяванне для арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў. Шмат шчырых слоў і памятных сувеніраў падрыхтавалі галоўным віноўнікам урачыстасці – 13 першакласнікам і іх класнаму кіраўніку Людміле Іванаўне Волах – адзінаццацікласнікі (іх сёлета сямёра). Пасля ж заканчэння мерапрыемства піянеры школы, вучні 6 класа ўсклалі вянкі да помніка воінам і партызанам у аграгарадку.
В школах Ушаччины прозвенел первый звонок

У Дзень ведаў самыя маленькія школьнікі ўсіх навучальных устаноў Ушаччыны атрымалі кнігу “Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку”. А ў рамках рэспубліканскай акцыі “Белая Русь” – з любоўю да дзяцей” хлопчыкам і дзяўчынкам уручаны віншавальныя паштоўкі ад старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыні абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” У.У.Цярэнцьева і падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання. Старт новаму навучальнаму году даў першы ўрок “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі! ”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←ЗРС С-400 будут готовы к работе в Турции до конца 2019г, в полную силу заработают к июню 2020г, заявляют в Анкаре

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика