Палякі паказалі схованкі з кантрабандай у цягніку Гродна — Кракаў
03.09.2019 21:49
—
Разное
podlaskie.kas.gov.pl
Палякі паказалі схованкі з кантрабандай у цягніку Гродна — Кракаў. У іх былі знойдзены амаль 2200 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Як інфармуе сайт podlaskie.kas.gov.pl, праверка адбывалася ў пункце пропуску "Кузніца" на беларуска-польскай мяжы. Кантрабандныя цыгарэты польскія мытнікі знаходзілі пад сядзеннямі ў вагонах, у перагародках, у прыбіральнях, у рэзервуарах для вады. Іх кошт ацанілі на суму, большую за 7 тысяч долараў.
Была распачатая крымінальная справа.