Пенная атака каля будынка міліцыі ў Маладзечне

Источник материала:  
03.09.2019 20:20 — Разное
Пенная атака каля будынка міліцыі ў Маладзечне
МУС

Увечары 3 верасня 21-гадовы жыхар Валожынскага раёна прыпаркаваў аўтамабіль "Аўдзі-80" каля галоўнага ўваходу ў будынак Маладзечанскага РАУС, а сам пайшоў гуляць па горадзе з дзяўчынай. Міліцыянеры заўважылі, што з бака машыны выцякае паліва. На месца выклікалі ратавальнікаў, з паркоўкі прыбралі іншыя аўтамабілі. Супрацоўнікі МНС "пеннай атакай" ліквідавалі ўцечку бензіна, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС.

Тым часам міліцыянеры звязаліся з уладальнікам аўтамабіля. Высветлілася, што ён прыпаркаваў машыну на першае свабоднае месца, якое ўбачыў, і не звярнуў увагі на знакі. На маладога чалавека склалі аж тры адміністрацыйныя пратаколы: за забруджванне аўтадарогі, за парушэнне правілаў стаянкі і за парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку.

←В Беларуси заинтересованы в дальнейшей активизации отношений с Межпарламентским союзом – глава МИД

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика