Грамадзянін Турцыі давёў 14 іранцаў да мяжы Беларусі і Польшчы
03.09.2019 16:53
—
Разное
gpk.gov.by
Грамадзянін Турцыі за грошы давёў 14 іранцаў да мяжы Беларусі і Польшчы ў Камянецкім раёне. Пасля гэтага ён паспрабаваў уцячы на арандаваным аўтамабілі, але быў затрыманы. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта нашай краіны, здарэнне адбылося яшчэ ў сярэдзіне жніўня. А 2 верасня ў дачыненні 56-гадовага турэцкага грамадзяніна была распачатая крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі. Яму пагражае абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў. Што да нелегалаў, то іх чакае дэпартацыя і забарона на ўезд у Беларусь на тэрмін да 5 гадоў.