Мінчук надыхаўся газам з запальнічкі і скраў з прылаўка пірожнае
pixabay.com
Прадавачка мінскай крамы звярнулася ў міліцыю з паведамленнем, што невядомы мужчына скраў з прылаўка пірожнае.
Аматара салодкага затрымалі па гарачых слядах, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Выявілася, што непрацуючы, раней судзімы 24-гадовы жыхар Мінскага раёна прыехаў у сталіцу, каб пакупацца. Рухаючыся ў бок Цнянскага вадасховішча, ён вырашыў узняць сабе настрой і стаў дыхаць газам з запальнічкі. Пад уздзеяннем газу зламыснік забег у бліжэйшую краму і на вачах у прадавачкі скраў пірожнае. Сума шкоды склала 2,5 рубля.
Вядома, што раней хлопца прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.
Прававую ацэнку дзеянням хлопца дадуць у Следчым камітэце. Яму пагражае крымінальная справа за рабаўніцтва. Прычым па гэтым артыкуле сума скрадзенага не мае значэння — толькі для кваліфікацыі ў буйным і асабліва буйным памеры.