У Мінску адбудзецца адкрыццё III Беларускай Трыенале графічнага дызайну

Источник материала:  
03.09.2019 12:44 — Разное
У Мінску адбудзецца адкрыццё III Беларускай Трыенале графічнага дызайну

III Трыенале графічнага дызайну прадстаўляе самыя розныя жанры ў сваёй галіне і шырокі дыяпазон стылявых напрамкаў. На выставе можна ўбачыць плакаты, фірмовыя стылі; дызайн буклетаў, кніг і календароў; манет, праектаў у галіне пошуку графічнай мовы, шрыфтавых гарнітур і паштовых марак – усяго таго, што з'яўляецца аб'ектамі графічнага дызайну.

Прадстаўлена мноства стылёвых і пластычных рашэнняў – канструктывісцкіх і маляўнічых, камп'ютэрных і эксперыментальных.Тэматыка праектаў закранае ўсе сферы грамадскага жыцця сучаснай Беларусі: культурныя, грамадскія, сацыяльныя. Аўтары вядуць візуальны дыялог з гледачамі на мове інтэлектуальнай гульні, вырашаючы функцыянальныя задачы дызайну.

У Трыенале ўдзельнічаюць як вядомыя беларускія дызайнеры-графікі, так і маладое пакаленне прафесіяналаў і студэнтаў. Галоўным крытэрыем адбору экспанатаў на выставу сталі высокая планка прафесіяналізму і актуальнасць тэм.

Куратар выставы, мастак, старшыня секцыі графічнага дызайну Беларускага саюза мастакоў Сяргей САРКІСАЎ адзначыў, што пэўная колькасць работ, прадстаўленых на Трыенале графічнага дызайну, дэманструе высокі патэнцыял дызайнераў-графікаў і тое, якім мог бы быць беларускі візуальны дызайн, выйшаўшы з выставачнай прасторы ў прастору нашай штодзённасці. Узровень работ на Трыенале дазваляе казаць аб «нацыянальным графічным дызайне», пра ўстойлівыя тэндэнцыі, характэрныя для яго.

Важным для арганізатараў выставы было прадставіць твар сучаснага графічнага дызайну Беларусі, праявіць яго тэндэнцыі і, наколькі магчыма, адказаць на пытанне – ці мае ён прыкметы нацыянальнай ідэнтычнасці школы і ўбудоўваецца ў сусветныя тэндэнцыі ў сваёй сферы.

Выстава працягнецца па 15 верасня 2019 г. Наведаць яе можна з аўторка па нядзелю з 11.00 да 19.00. Панядзелак – выхадны дзень.

У Мінску адбудзецца адкрыццё III Беларускай Трыенале графічнага дызайну
 

←Под Наровлей пьяный бесправник опрокинул в кювет «Москвич»: пострадали два человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика