У Гомелі пацыент выпаў з восьмага паверха лякарні
03.09.2019 12:36
—
Разное
pixabay.com
Трагічны інцыдэнт адбыўся ўвечары 2 верасня ў Гомелі, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале.
Прыкладна ў 21:40 акна восьмага паверха абласной клінічнай лякарні выпаў пацыент. 58-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў.
Праверкай трагічнага здарэння займаецца Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта. Следчыя апытваюць медработнікаў і пацыентаў.