На пажары пад Лідай загінулі два чалавекі
02.09.2019 09:28
—
Разное

pixabay.com
Уначы 2 верасня, у 1:14, лідскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у вёсцы Козічы. Там гарэў нежылы дом, паведамляе прэс-служба МНС.
Агонь знішчыў дах будынка, пашкодзіў перакрыцці, сцены, маёмасць. Пад абломкамі ратавальнікі выявілі дваіх загінулых. Іх пол і асобы высвятляюцца.
Пры самастойным тушэнні пажару гаспадар дома атрымаў апёкі.
Мяркуецца, што прычынай пажару магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём.