Парачка выносіла з крамаў тавары ў торбе, якую не бяруць магнітныя рамкі
01.09.2019 16:59
—
Разное

Скрыншот
У мінску маладая пара выносіла з крамы тавары ў спецыяльнай торбе, на якую не рэагуюць магнітныя рамкі. Паводле інфармацыі з сайта ГУУС Мінгарвыканкама, зламыснікі скралі такім спосабам тавары на суму каля 1000 рублёў — пара акуляраў супраць сонца, прадукты харчавання і дарагі алкаголь.
Скрадзенае прадавалі на вуліцы незнаёмым людзям. Атрыманыя грошы трацілі на свае патрэбы.
Урэшце парачку затрымалі: 28-гадовы хлопец раней ужо меў судзімасць і жыў разам са сваёй 31-гадовай сяброўкай. Абодва не працавалі. Заведзеная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 205 (“Крадзеж”). Максімальная пакаранне — да 4 гадоў зняволення.