У панядзелак будзе па-летняму цёпла: да +30-31

Источник материала:  
01.09.2019 13:56 — Разное
У панядзелак будзе па-летняму цёпла: да +30-31
БЕЛТА

У бліжэйшыя суткі, 2 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі.

Уначы і раніцай у асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеркаванага, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 9 да 15 градусаў цяпла, на захадзе да +17. Удзень чакаецца 23-29 са знакам плюс, а на паўднёвым захадзе ў асобных раёнах будзе да +30-31, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Сухое і гарачае надвор’е на поўдні краіны павышае небяспеку лясных пажараў, таму сіноптыкі заклікаюць грамадзянаў быць асабліва асцярожнымі з агнём.

←В Городокском районе насмерть разбился мопедист

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика