Пад Смалявічамі легкавік “Мерсэдэс” урэзаўся ў бус, які стаяў на абочыне
01.09.2019 11:57
—
Разное
@pressmvd
Пад Смалявічамі легкавік “Мерсэдэс 500” на расійскіх нумарах урэзаўся ў мікрааўтобус “Мерсэдэс Спрынтэр”. Як паведамляе прэс-служба МУС, аварыя адбылася сёння раніцай на 412 км трасы М1 каля пасёлка Цэнтральны.
Кіроўца легкавіка не справіўся з кіраваннем і ўехаў у бус, які стаяў на абочыне дарогі. Умікрааўтобусе знаходзілася чатыры чалавекі.
Усе пацярпелыя ў ДТЗ дастаўленыя ў лякарню. Абодва кіроўцы былі цвярозыя. Праваахоўнікі высвятляюць акалічнасці здарэння.