26-ы раз у краіне пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Яго прымае Слонім

Источник материала:  
01.09.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

26-ы раз у краіне пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Сёлета яго прымае горад Слонім Гродзенскай вобласці. Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца 1 верасня, але мера-прыемствы пачнуцца ўжо 31 жніўня.

26-ы раз у краіне пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Яго прымае Слонім

Фото: 4esnok.by

У рамках свята — урачыстае адкрыццё помніка славутаму канц-леру Льву Сапегу, работа пляцоўкі “Слова пісьменніку”, уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, канцэрт Саюза пісьменнікаў Беларусі “Край бацькоўскі, мой край родны”, на якім прэзентуюць  кнігу “Мая ра-дзіма” з фотаздымкамі Уладзіслава Цыдзіка і Яўгена Пясецкага і вершамі членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі. “Друкарскі двор ХVI стагоддзя” — рэканструкцыя вядомага гісторыка і пісьменніка Уладзіміра Ліха-дзедава — запросіць жадаючых надрукаваць на адноўленым станку Францыска Скарыны першы ліст яго Бібліі…

Дзень беларускага пісьменства яскрава дэманструе багацце і разнастайнасць набыткаў нацыянальнай культуры. І мы ганарымся, што ў свой час старажытны Нясвіж таксама з’яўляўся цэнтрам гэтай цікавай дзеі.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←«Я видел все». Стриптизер блистал в клубах, а теперь развлекает пенсионерок, но не жалеет об этом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика