Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме асвяцілі часоўню ў гонар Пятра і Феўроніі

Источник материала:  
31.08.2019 — Разное

Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме асвяцілі часоўню ў гонар Пятра і Феўроніі

Часоўню ў гонар святых Пятра і Фяўроніі, апекуноў сям’і асвяцілі ў Слоніме ў суботу, напярэдадні ўрасчытага адкрыцця Дня беларускага пісьменства. 
 
Для некага Дзень беларускага пісьменства – гэта грандыёзнае свята, дзя можна на іншых паглядзець і сябе паказаць: ўсё купіць, усяго пакаштаваць і ўдосталь пазабаўляцца. Але ёсць тыя, для каго найбольш важная яго духоўная састаўляючая, хто прыходзіць-прыязджае ў сталіцу беларускага слова, каб спаткацца з членамі духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, прылажыцца да цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы, прыняць на свечкі балагадатны агонь ад Гроба Гасподня. Гэтым традыцыям уже не адзін год.
Менавіта такія людзі – ад бабулек з кявенькамі да крыху спалоханых салдацікаў тэрміновай службы — сустракалі каля нядаўна ўзведзенай на Кастрычніцкай вуліцы Слоніма часоўні ў гонар святых Пятра і Фяўроніі. Складзеная з камня, увенчаная залочаным купалам з праваслаўным крыжам, які атуляюць косы маладых бярозак, яна прыцягвала погляды мінакоў — і многіх прымушала збочыць , перахрысціцца  і пачакаць, калі ж будзе асвечана часоўня. 
 
Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме асвяцілі часоўню ў гонар Пятра і Феўроніі
Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме асвяцілі часоўню ў гонар Пятра і Феўроніі
 
Чын асвячэння правялі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, якому саслужыў епіскап Веніямін, кіраўнік экспедыцыі “Дарога да святыняў”.
 
 
 Божая Маці абрала слонімскую зямлю  пра гэта сведчыць хоць бы той факт, што нерукатворны абраз Маці Божай Жыровіцкай з’явіўся менавіта тут. Цудоўна, што напярэдані вялікага свята – Дня беларускага пісьменства — тут асвечана часоўня ў гонар святых Пятра і Фяўроніі,  якія, веру, дапамогуць жыхарам горада па іх малітвах захваць у сем’ях любоў і згоду.
 

У сланімчан, а, ведаючы, колькі гасцей бывае на гэтай зямлі, тут з’явілася яшчэ адна святыня, і святыя заступнікі, у гонар якіх яна асвечана. Верыцца, яны дапамогуць данесці да Бога малітвы яго дзяцей. 

Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме асвяцілі часоўню ў гонар Пятра і Феўроніі
Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме асвяцілі часоўню ў гонар Пятра і Феўроніі
Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме асвяцілі часоўню ў гонар Пятра і Феўроніі
Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме асвяцілі часоўню ў гонар Пятра і Феўроніі
Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме асвяцілі часоўню ў гонар Пятра і Феўроніі
Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме асвяцілі часоўню ў гонар Пятра і Феўроніі
Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме асвяцілі часоўню ў гонар Пятра і Феўроніі
Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме асвяцілі часоўню ў гонар Пятра і Феўроніі

←РПЦ строит новые храмы, а паства против

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика