У першы дзень восені будзе спёка да +30
31.08.2019 14:57
—
Разное

zelva.by
У бліжэйшыя суткі, 1 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў.
Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні слабы з узмацненнем да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 вышэй за нуль, удзень сіноптыкі абяцаюць вельмі цёплае надвор’е — 22-28 са знакам плюс. Месцамі на Брэстчыне — да +30, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.