У Наваполацку на прыпынку за заўвагу пра курэнне збілі трох жанчын

Источник материала:  
29.08.2019 17:07 — Разное
У Наваполацку на прыпынку за заўвагу пра курэнне збілі трох жанчын
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Наваполацку на прыпынку грамадскага транспарту каля могілак за заўвагу пра курэнне збілі трох жанчын. Як інфармуе прэс-служба віцебскай міліцыі, здарэнне адбылося яшчэ ўдзень 24 жніўня. На прыпынак са сваім знаёмым прыйшла 33-гадовая жанчына, яна закурыла цыгарэту. Там жа ў той момант чакалі аўтобус тры жанчыны ва ўзросце 52, 69 і 72 гадоў. Адна з іх зрабіла заўвагу жанчыне, якая курыла. У адказ яна пачула нецэнзурную лаянку, пачалася сварка, а пасля і бойка. Пацярпелі ўсе тры жанчыны, якія абурыліся курэннем на прыпынку.

Выпадковы мінак выклікаў міліцыю, але калі яна прыехала, усе ўдзельнікі канфлікту селі ў аўтобус. Там і затрымалі зламысніцу, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Дарэчы, раней яна не мела праблем з законам. Цяпер жа па факце хуліганства распачатая крымінальная справа.

←Белорусский народ должен сам решать вопросы суверенитета, заявил Болтон

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика