Пад Салігорскам газаэлектразваршчык спаліў жанчыну
29.08.2019 17:28
—
Разное

Следчы камітэт
У Салігорскім раёне газаэлектразваршчык спаліў жанчыну. Трагічнае здарэнне адбылося ўначы 27 жніўня ў адной з вёсак. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, на падворку аднаго з дамоў знайшлі цела мясцовай жыхаркі. Паводле папярэдніх дадзеных, яна была аблітая гаручай вадкасцю (на месцы здарэння знайшлі бутэльку з яе рэшткамі) і загарэлася. Ад атрыманых апёкаў жанчына памерла.
У забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, падазраецца 36-гадовы мясцовы жыхар. Следчыя працуюць з ім і са сведкамі. Прызначаны экспертызы.