У Бабруйску пад коламі "Таёты" загінула жанчына
29.08.2019 11:12
—
Разное

Смяротнае ДТЗ у Бабруйску / МУС
Пад коламі аўтамабіля ў Бабруйску загінула жанчына, паведамляе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале.
Здарэнне адбылося ўвечары 28 жніўня, у цёмны час сутак. Жанчына пераходзіла па нерэгуляваным пераходзе на вуліцы Светлагорская шаша. У гэты момант яе збіла "Таёта", за рулём якой была бабруйчанка.
Пешаход не мела на сабе флікераў. Ад атрыманых траўмаў яна памерла. Асоба загінула высвятляецца.
Паводле звестак МУС кіроўца была цвярозай.