У Маладзечне знікла 17-гадовая студэнтка
28.08.2019 18:33
—
Разное

minobl.mvd.gov.by
У Маладзечне знікла 17-гадовая студэнтка Кацярына Ашманкевіч. Як інфармуе прэс-служба міліцыі, яна сышла з інтэрната ўдзень 25 жніўня і з таго часу яе ніхто не бачыў. Позна ўвечары таго ж дня, калі дзяўчына не вярнулася начаваць у інтэрнат, у міліцыю звярнулася выхавацель Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа. Ашманкевіч там вучыцца на другім курсе.
Вядома, што перад сыходам дзяўчына цікавілася ў вахцёра, як даехаць да вёскі Палачаны Маладзечанскага раёна.