Лета затрымалася: 29 жніўня будзе да +31

Источник материала:  
28.08.2019 15:48 — Разное
Лета затрымалася: 29 жніўня будзе да +31
pixabay.com

29 жніўня ў Беларусі чакаецца пераважна малавоблачнае надвор'е, інфармуе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў другой палове дня ў крайніх заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні — уначы слабы, удзень умераны. 

Уначы прагназуецца 11-17 вышэй за нуль, па паўночным усходзе — ад +7 да +10. Удзень паветра прагрэецца да 22-28 са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе прагназуецца 29-31 цяпла. 

←В Витебске 27-летний альфонс выманил у девушки деньги «на лечение ребенка»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика