Зніклая ў Гродне 15-гадовая дзяўчына тыдзень хавалася ў лесе
28.08.2019 16:08
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Зніклая ў Гродне 15-гадовая дзяўчына больш за тыдзень хавалася ў лесе. Яе знайшлі ў Бераставіцкім раёне разам з 17-гадовым знаёмым. Вяртацца дахаты яны не хацелі, інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.
З дому дзяўчына сышла 19 жніўня. Праз два дні яе маці звярнулася ў міліцыю. У лесе каля вёскі Магіляны маладых людзей адшукалі міліцыянеры. Дзяўчыну ўжо перадалі яе маці.