«Жывая класіка» - сумесны праект Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэсспублікі Беларусь, Саюза пісьменнікаў Беларусі і тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне», накіраваны на пошук і падтрымку таленавітай моладзі.
За гады правядзення конкурс выйшаў на рэспубліканскі ўзровень. Яго пераможцаў узнагароджваюць напярэдадні Дня беларускага пісьменства.
У 2019 годзе ў фінал выйшлі 15 удзельнікаў у трох узроставых групах, у кожнай з якіх журы вызначыць пераможцаў. Фіналісты прачытаюць творы Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча, Анатоля Грачанікава, Васіля Віткі і іншых вядомых пісьменнікаў.
Нагадаем, Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Слонiме з 31 жнiўня па 1 верасня.