Асіповічы: хроніка здарэнняў
ДАI. Здзейснена 87 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 2 п’яныя вадзіцелі і 1 — без права кіравання, 6 пешаходаў-веласіпедыстаў. Адбылося 9 ДТЗ, у адным з іх загінуў пешаход.
У рамках спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Увага — дзеці”, што праходзяць з 25 жніўня па 5 верасня, вадзіцелям трэба рухацца ў светлы час сутак з уключаным бліжнім святлом фар. 30 жніўня — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Бяспечная дарога ў школу — задача дарослых”.
РАНС. 24 жніўня адбыўся пажар жылога дома ў в. Дварок, у выніку чаго загінулі 2 чалавекі, 1971 і 1968 гг. нараджэння.
26 чысла ў Краях у выніку адкрытага ўзгарання дома па вул. Надрэчнай знішчаны яго дах, перакрыццё і маёмасць дома.
Дэпартамент аховы. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 чалавек, што знаходзіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, 3 і 2 — здзейснілі дробныя хуліганства і крадзеж адпаведна, 7 — парушылі ПДР, 2 — учынілі іншыя супрацьпраўныя дзеянні.
ІАЖіРС. Складзена 5 пратаколаў за парушэнне правілаў лесакарыстання.