По талону – удобнее. На вопросы ушачан во время «прямой линии» ответил главный врач Ушачской ЦРБ Сергей Моисеев

Источник материала:  
27.08.2019 — Разное

На “прамую лінію”, якую праводзіў на бягучым тыдні з жыхарамі раёна галоўны ўрач Ушацкай цэнтральнай райбальніцы Сяргей Анатольевіч МАІСЕЕЎ, тэлефанаванняў паступіла адносна нямнога. Тым не менш, пачуць адказы на ўзнятыя пытанні будзе карысна шырокаму колу нашых чытачоў.

Зварот 75-гадовага жыхара вёскі Забораўна датычыўся магчымасці  даабследавацца. Вясной бягучага года ў райбальніцы ён праверыў стан свайго здароўя – сур’ёзных адхіленняў выяўлена не было. Тым не менш агульнае недамаганне захоўваецца. Сяргей Анатольевіч запэўніў, што ў бліжэйшы час участковы ўрач прыедзе па месцы жыхарства мужчыны і пасля агляду разам з ім вызначыць дату планавай шпіталізацыі ў тэрапеўтычнае аддзяленне ЦРБ.

Жыхарка аграгарадка Арэхаўна пацікавілася магчымасцю атрымання талона ў зубапратэзны кабінет паліклінікі. С.А.Маісееў падкрэсліў, што талонная сістэма прыёму пацыентаў дзейнічае абсалютна да ўсіх спецыялістаў. Заказаць нумарок можна непасрэдна ў рэгістратуры па тэлефоне 2-71-57 ці праз электронную сістэму на афіцыйным сайце бальніцы. Вось толькі насельніцтва чамусьці рэдка карыстаецца такой зручнай прапановай, працягваючы займаць месцы ў “жывой” чарзе. “Калі ў Вас ёсць талон, заходзьце ў кабінет згодна з яго нумарацыяй, – кажа галоўны ўрач. – Тых пацыентаў, што сядзяць пад дзвярыма, у наступны раз гэта толькі падштурхне ўзяць квіток, зэканоміўшы тым самым і час, і нервы”. Сяргей Анатольевіч параіў, калі ёсць такая магчымасць, перанесці візіт у паліклініку на другую палову дня: у гэты час тут звычайна значна менш пацыентаў.

Карыстаючыся выпадкам, мы адрасавалі галоўнаму ўрачу некалькі пытанняў, якія паступілі ад чытачоў у рэдакцыю. Так, адна жанчына цікавілася магчымасцю трапіць на прыём да спецыяліста вузкага профілю – скажам, гінеколага ці хірурга – падчас яго знаходжання ў водпуску. Сяргей Анатольевіч удакладніў, што на гэты перыяд праз упраўленне па ахове здароўя аблвыканкама ў бальніцу накіроўваюцца медыкі з іншых рэгіёнаў: Віцебска ці Полацка. Многія віды працэдур са сферы дзейнасці акуліста, атарыналарынголага і іншых могуць выканаць мясцовыя ўрачы агульнай практыкі. Яны ж пры неабходнасці накіруюць пацыента ў міжраённы медыцынскі цэнтр.

Жыхарку Ушач цікавіла пытанне месцазнаходжання спецыяліста з новага рэнтгенкабінета паліклінікі. Некалькі разоў жанчына была вымушана чакаць пад дзвярыма, каб зрабіць здымак зубоў. Сяргей Анатольевіч падкрэсліў, што розныя працэдуры праводзяцца тут па адмысловым графіку – і ў вызначаны час, калі прыйдзеце па спецталоне, спецыяліст хутчэй за ўсё будзе на месцы. Калі ж не – заўсёды можна зайсці ў кабінет №11, размешчаны насупраць, і праінфармаваць аб сваім прыходзе. Прычым, прапускаць чаргу ці чакаць выхаду пацыента для гэтага не трэба: такі кароткачасовы візіт нязручнасцей нікому не створыць.

Яшчэ адно пытанне датычылася “сучаснасці” наяўнага ў паліклініцы апарата для ўльтрагукавой дыягностыкі. Ушачанка выказала меркаванне, што наспела неабходнасць яго абнавіць. Як расказаў С.А.Маісееў, абсталяванне цэнтралізавана закупалася ў паліклінікі вобласці 6-7 гадоў таму. Амаль усюды яно спраўна функцыянуе і замены не патрабуе. Дарэчы, у нашым раёне пайшлі далей і правялі два гады таму тэхналагічнае перааснашчэнне ў кабінеце ультрагукавой дыягностыкі. Функцыянальныя магчымасці апарата значна ўзраслі дзякуючы ўстаноўцы сучаснага праграмнага забеспячэння і падключэння дадатковых прыбораў. Так, напрыклад, адмысловы доплер дазваляе больш якасна праводзіць ультрагукавое даследаванне сэрца. А рэкта-вагінальны датчык дапамагае дасканала прасачыць за станам органаў малога тазу ў жанчын, мочапалавой сістэмы ў мужчын.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Минобразования держит на контроле соблюдение школами саннорм по домашним заданиям

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика