Аголены мужчына на мікрааўтобусе ўчыніў аварыю ў Мінску

Источник материала:  
27.08.2019 11:52 — Разное
Аголены мужчына на мікрааўтобусе ўчыніў аварыю ў Мінску
ДАІ

Аголены мужчына на мікрааўтобусе ўчыніў аварыю ў Мінску. Здарэнне трапіла на відэа, якое з'явілася ў сацсетках. На ім відаць, як мужчына каля мікрааўтобуса надзявае майткі, пасля чаго зайшоў у салон.

Сталічнае ДАІ інфармуе ў Telegram, што ДТЗ адбылося раніцай 27 жніўня на вуліцы Жыновіча. Мікрааўтобус Volkswagen Multivan раптам выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з прыпаркаваным аўтамабілем Volkswagen Passat. Адзначаецца, што абодвух кіроўцаў завезлі ў медустанову, праводзіцца праверка.

←13 тыс беларусов не стали забирать деньги за уплаченный налог на тунеядство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика