24 жніўня ў вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна прайшло 17-е свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных». Больш за 18 калектываў і выканаўцаў сталі ўдзельнікамі конкурсных выступленняў у намінацыях: «фальклорная песня,» абрады», «прыпеўка».
Удзел прынялі і самадзейныя калектывы Ганцаўшчыны: дзіцячы фальклорны калектыў «Раўчукі» (кіраўнік Раман Сімановіч) Раздзялавіцкага СДК, узнагароджаны Граматай за 2-е месца сярод дзіцячых калектываў, народны аўтэнтычны фальклорны калектыў «Хатовічы» (кіраўнік Таццяна Буйкевіч) Хатыніцкага СДК, узнагароджаны Граматай за 3-е месца сярод выканаўцаў фальклорнай песні.
За актыўны ўдзел у фестывалі Граматай адзначана выступленне аўтэнтычнага фальклорнага калектыву «Дубрава» (кіраўнік Тамара Занька) Люсінскага СК.