Дзеці лавілі ракаў, знайшлі гранату часоў вайны і забралі яе дадому
24.08.2019 11:34
—
Разное
УУС Брэсцкага аблвыканкама
Пад Брэстам хлопчыкі лавілі ракаў і знайшлі ў рацэ гранату часоў вайны. Дзеці ўпадабалі гэты сувенір і вырашылі забраць яго дадому разам з уловам.
У горад яны вярталіся на машыне і распавялі кіроўцу, які іх падвозіў, пра сваю знаходку. Той адразу спыніўся, узяў у дзяцей гранату і вынес на бяспечную адлегласць ад праезнай часткі. Мужчына выклікаў міліцыю і паведаміў пра інцыдэнт.
Гранату знішчылі сапёры-піратэхнікі, паведамляе сайт УУС Брэсцкага аблвыканкама.