У саборы ў Віцебску вернік затрымаў рабаўніка з Расіі
23.08.2019 18:19
—
Разное
mvd.gov.by
У кафедральным саборы ў Віцебску вернік затрымаў рабаўніка з Расіі. Як інфармуе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ў пятніцу каля 14-й гадзіны. Зламыснік пагражаў святарам прадметам, падобным да пісталета, і патрабаваў перадаць яму вырабы з золата. Відавочцы выклікалі міліцыю. Калі прыехалі праваахоўнікі, расіянін ужо быў затрыманы адным з прысутных. Рабаўнік, верагодна, быў п'яны, яго павезлі на медасведчанне.
Як паведамляла Еўрарадыё, у ліпені грамадзянка Расіі ўчыніла бойку ў адной з цэркваў Віцебска, а пасля здзейсніла аварыю з удзелам 4 аўтамабіляў.