У Бялыніцкім раёне на камбайне загінуў чалавек
23.08.2019 18:40
—
Разное
![У Бялыніцкім раёне на камбайне загінуў чалавек](http://www.21.by/pub/news/2019/08/1566576764343099.jpg)
vk.com/belenergo1
У Бялыніцкім раёне каля вёскі Вішаў на камбайне загінуў чалавек. Як інфармуе прэс-служба "Белэнерга", яго цела знайшлі раніцай 23 жніўня. Мяркуецца, што адбылося паражэнне электрычным токам — камбайн стаяў пад лініяй электраперадачаў. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння, прызначаны экспертызы.
"Белэнерга" папярэджвае пра неабходнасць выканання мер бяспекі падчас правядзення сельскагаспадарчых працаў каля энергааб'ектаў.