Адзіны дзень інфармавання ў чарговы раз прайшоў на Асіповіччыне

Источник материала:  
23.08.2019 — Разное

Размова па сутнасці — лейтматыў нядаўніх сустрэч старшыні райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага з працоўнымі калектывамі. Прайшлі яны ў рамках адзінага дня інфармавання, і, як звычайна, закраналіся не толькі вынесеныя на парадак дня пытанні абароны мацярынства і дзяцінства, прафілактыкі наркаманіі ў краіне ці сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўшчыны і Асіповіччыны ў першым паўгоддзі.

Адкрытая гутарка кіраўніка раёна з людзьмі распачалася ва УКП ЖКГ, а потым мела працяг на заводзе аўтаагрэгатаў, дзе да размовы з работнікамі далучыліся яшчэ прадстаўнікі абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы — галоўны рэдактар камунальнага выдавецтва ўнітарнага прадпрыемства “Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці”, намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў Святлана Шутава і начальнік упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Алег Корапаў.

Пытанні працаўнікоў тычылі-ся самых розных бакоў жыцця рэгіёна. Добраўпарадкаванне горада і стан нашых дарог, рамонт сярэдняй школы № 4 і аўтамабільнага маста праз чыгунку, магчымасць карэкціроўкі рэжыму работы рэстарана “Юбілейны” і заняткаў у школах, заўтрашні дзень стадыёна “Лакаматыў”, ход будоўлі новага корпуса райбальніцы, стан пітной вады ў райцэнтры — гэта далёка не ўсе тэмы, якія ўздымаліся ў чацвер неабыякавымі землякамі. Па большасці пытанняў людзі былі праінфармаваны адразу, а адказы на асобныя атрымаюць пасля іх дадатковага вывучэння.

Адзіны дзень інфармавання ў чарговы раз прайшоў на Асіповіччыне

На сустрэчы з працаўнікамі ААТ «АЗАА».

←Старая-старая сказка: Госпредприятия жалуются на высокие ставки и комиссии в банках, президент поручил разобраться

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика