Старшыня райвыканкама Аляксандр Пракопаў уручыў ганаровыя граматы аператарам зернесушыльнага комплексу ААТ «Мазалаўскае»

Источник материала:  
22.08.2019 — Разное

Сёлетняе жніво на Мсціслаўшчыне не вельмі хуткімі, але ўпэўненымі тэмпамі набліжаецца да свайго завяршэння.

Агульная плошча абмалочаных зерневых і зернебабовых культур складае 75%.

На рахунку такіх гаспадарак як ААТ«МушынаАгра», «Мсціслаўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне», «Кастрычнік» больш за 90% зжатых плошчаў. 48% да задання сельгаспрадпрыемствамі пасеяна азімага рапсу і 40% — сурэпіцы.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Пракопаў уручыў ганаровыя граматы аператарам зернесушыльнага комплексу ААТ «Мазалаўскае»

▪ Старшыня райвыканкама Аляксандр Пракопаў уручае ганаровыя граматы за лепшыя паказчыкі ў дапрацоўцы зерня аператарам зернесушыльнага комплексу ААТ «Мазалаўскае» Руслану Дзядкову, Аляксандру Кірыленку і Уладзіміру Дорахаву.

За ўсімі гэтымі лічбамі — праца людзей. І па добрай традыцыі, удзельнікі жніва, якія дасягнулі лепшых паказчыкаў у раёне, атрымліваюць узнагароды і падарункі. Так, на мінулым тыдні лідары сярод аператараў зернесушыльных комплексаў, вадзіцелей і камбайнераў атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Жніво вызначае сваіх пераможцаў і ў кожнай гаспадарцы. У ААТ «Сцяг працы», дзе ўбрана 72% плошчаў зерневых і зернебабовых, лепшыя сярод экіпажаў камбайнераў — Дзмітрый і Ігар Усцілоўскія. Дзмітрый Барысавіч і Ігар Барысавіч — патомныя хлебаробы, вопытныя і працавітыя механізатары.

З першага дня ўборачнай пары — яны ў полі.

Кожны з іх з бункера свайго камбайна выдаў больш чым па 500 тон нажатага збожжа і каля 170 — рапсу.

Ігар Барысавіч працуе на камбайне ў экіпажы з Уладзімірам Лохманавым, Дзмітрый Барысавіч спраўляецца без памочніка.

— На хлебныя палеткі выходзім разам, ведаю, што брат ніколі не пакіне без дапамогі і падтрымкі, калі здарыцца паломка, — гаворыць Дзмітрый Усцілоўскі. — Увогуле, усе імкнемся дапамагаць адзін аднаму. Заробак, вядома, залежыць ад паказчыкаў, але і ўзаемадапамогу ніхто не адмяняў. Сёння мяне выручаць, заўтра — я, без гэтага на адказнай працы нельга.

Камбайнер з цёплай усмешкай паказвае на сына Ягора, які завітаў на поле, паглядзець, як працуе бацька:

— Вось і памочнік расце, вельмі цікавіцца тэхнікай. Яшчэ год, два — і будзем працаваць разам!

Старшыня райвыканкама Аляксандр Пракопаў уручыў ганаровыя граматы аператарам зернесушыльнага комплексу ААТ «Мазалаўскае»

▪ Камбайнер Дзмітрый Усцілоўскі з сынам Ягорам, якога вельмі цікавіць механізатарская справа. Фота Валянціны Краўцовай.

Сапраўды, хто ведае, можа сённяшні шасцікласнік Ягорка стане працягвальнікам дынастыі Усцілоўскіх, самы старэйшы з якіх — яго дзядуля Барыс Усцілоўскі, які ўсё жыццё працаваў на гэтай зямлі. Барыс Якаўлевіч — знакаміты механізатар, ветэран працы, узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» і Працоўнага Чырвонага сцяга.

На адвозцы збожжа на зернесушыльныя комплексы, якіх у гаспадарцы знаходзяцца ў Мішнях і Андранах, — лепшыя паказчыкі ў Мікалая Сучкова і Мікалая Лукашэнкі.

На іх рахунку 1520 і 850 тон адпаведна.

Валянціна КРАЎЦОВА.

 (оригинал новости)
←Помните фэнтази-усадьбу Литовка, которая пустовала полгода? Она снова работает!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика