Пад Віцебскам у аварыю трапіў верталёт ДТСААФ
21.08.2019 21:46
—
Разное

БЕЛТА
На аэрадроме Кукавячына Віцебскага аэраклуба ДТСААФ здарылася авіяаварыя, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтральны савет ДТСААФ.
Здарэнне адбылося 21 жніўня ў 10:39. Верталёт Мі-2 здзяйсняў планавы палёт. Пры пасадцы здарылася аварыя. "Верталёт пашкоджаны. Экіпаж не пацярпеў. На зямлі ахвяр і пашкоджанняў няма", — гаворыцца ў паведамленні.
Расследаваннем інцыдэнту займаецца адмысловая камісія.