Осиповичским аграриям осталось убрать последние гектары
Апошнія гектары ніў засталося ўбраць асіповіцкім аграрыям, каб упісаць у зводку жніва канчатковыя лічбы. Пакуль яны такія: абмалочана 96% — 7683 гектары, атрымана 18491 тона збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць — 24,1 цэнтнера з гектара.
Найбольшы ўнёсак у агульнараённыя здабыткі зрабілі працаўнікі філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”: намалацілі 5208 тон, ураджайнасць — 33,8 ц/га. 4745 тон — у заліку ААТ “ЖорнаўкаАГРА”, — кожны гектар у сярэднім урадзіў па 26,9 цэнтнера. Больш за 3 тысячы тон — намалот у хлебаробаў ААТ “Авангард-Ніва”.
Райкам прафсаюза АПК і ўпраўленне па сельскай гаспадарцы
і харчаванні райвыканкама паведамляюць, што па стане
на 19 жніўня лепшых вынікаў на ўборцы рапсу і збожжа дасягнулі:
Давідовіч Сцяпан Андрэевіч, Грышановіч Сяргей Ігаравіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 намалацілі 1041 тону;
Лісіца Аляксей Віктаравіч, Алёшкін Юліян Андрэевіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 836,6 тоны;
Жуковіч Яўген Мікалаевіч, Лявіцкі Максім Міхайлавіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 749,5 тоны;
Калячка Міхаіл Мікалаевіч, Скарына Юрый Васільевіч (ААТ “Камені-чы”) на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 701 тону;
Дубінчык Віталь Аляксандравіч, Платаў Міхаіл Міхайлавіч (ААТ “Авангард-Ніва”) на зернеўборачным камбайне КЗС-1218 — 686,9 тоны;
Лазоўскі Дзяніс Мікалаевіч (ААТ “Авангард-Ніва”) на аўтамабілі МАЗ-555142 — 1674,4 тоны;
Вікторчык Сяргей Сямёнавіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на аўтамабілі МАЗ-555102 перавёз 1654 тоны;
Іўчык Раман Раманавіч (філіял «Белшына-агра» ААТ «Белшына») на аўтамабілі МАЗ-555102 — 1405 тон;
Пятрэнка Аляксандр Уладзіміравіч (ААТ “ЖорнаўкаАГРА”) на аўтамабілі МАЗ-555142 — 1350 тон.