Да +25 прагназуецца ў чацвер
21.08.2019 15:29
—
Разное
pixabay.com
У чацвер, 22 жніўня, ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Уначы і зранку пераважна па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэмпература паветра чакаецца +9...+15, па паўднёвым усходзе будзе 16-18 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 19-25 вышэй за нуль.