Расіянка прыехала ў Беларусь з Літвы на BMW X5, які шукае Інтэрпол

Источник материала:  
21.08.2019 11:17 — Разное
Расіянка прыехала ў Беларусь з Літвы на BMW X5, які шукае Інтэрпол
Той самы аўтамабіль / grt.customs.gov.by

Расіянка прыехала ў Беларусь з Літвы на BMW X5 2018 года выпуску, які апынуўся ў вышуку па лініі Інтэрпола. Як інфармуе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні, здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Катлоўка" на беларуска-літоўскай мяжы. У мытнікаў узніклі падазрэнні наконт змененага VIN нумара аўтамабіля, і экспертыза гэта пацвердзіла. Нумар, які быў у базе Інтэрпола, зламыснікі знішчылі, а замест яго нанеслі нумар машыны, зарэгістраванай на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Легкавік у замежніцы забралі, працягваецца праверка. BMW X5 папярэдне ацэнены на 162 тысячы беларускіх рублёў.

Дарэчы, сёлета Гродзенская рэгіянальная мытня выявіла ўжо 6 выпадкаў увозу на тэрыторыю Беларусі дарагіх аўтамабіляў з перабітымі VIN нумарамі.

←Облисполком назначил представителя государства в органы управления ОАО «Красносельскстройматериалы»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика