У Бешанковічах ратавалі мужчыну — яго заціснула пад аўтамабілем
21.08.2019 08:54
—
Разное

vitebsk.mchs.gov.by
У Бешанковічах ратавалі мужчыну — яго заціснула пад легкавым аўтамабілем, які ў нейкі момант сарваўся з дамкрата (машына для страхоўкі не была замацавана стойкай). Спатрэбілася дапамога супрацоўнікаў МНС. Як інфармуе прэс-служба ратавальнікаў, здарэнне адбылося раніцай 20 жніўня на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства. Супрацоўнікі МНС разам з відавочцамі здарэння рукамі паднялі машыну і вызвалілі мужчыну. Яго адвезлі ў бальніцу. Лекары дыягнаставалі закрыты пералом левай ключыцы.