У сераду на Гомельшчыне прагназуецца да +31 градуса
20.08.2019 22:03
—
Разное
pixabay.com
У сераду, 21 жніўня, навальніцы, залевы і моцны вецер (з парывамі да 14-20 м/с) сіноптыкі прагназуюць пераважна на паўночным захадзе Беларусі. Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе ад +14 да +20 градусаў. У дзённыя гадзіны на Гомельшчыне будзе да 30-31 градуса цяпла, а вось на паўночным захадзе, дзе пануе непагадзь, прагназуецца да +18. У Мінску — да +27, удзень чакаецца навальніца, у некаторых раёнах — моцныя залевы, шквалістае ўзмацненне ветру (да 15-20 м/с).