Пад Глускам у багажніку машыны знайшлі цела мінчука ў мяшку
20.08.2019 19:03
—
Разное
![Пад Глускам у багажніку машыны знайшлі цела мінчука ў мяшку](http://www.21.by/pub/news/2019/08/1566319478506445.jpg)
Следчы камітэт
У аўторак у Глускім раёне ў багажніку аўтамабіля знайшлі цела мінчука з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Яно было ў мяшку. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, былі затрыманыя трое чалавек: мужчына і жанчына, якія напярэдадні распівалі з ім алкагольныя напоі, кіроўца легкавіка. Усе яны жыхары Мінска, усе на момант затрыманныя былі п'яныя.
На месцы працуе следча-аператыўная група, якая высвятляе ўсе абставіны трагічнага здарэння.