Шасцігадовы хлопчык пад Талачыном спаліў аўтамабіль суседа (фота)
20.08.2019 11:29
—
Разное

vitebsk.mchs.gov.by
19 жніўня ў 10:19 талачынскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар гаража ў вёсцы Канапельчыцы, перадае прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месцы выкліку, яны пабачылі, што гарыць дах гаража і легкавы аўтамабіль, які стаіць побач. Пазней стала вядома, што гаспадар дома ў гэты час быў на працы і пра пажар даведаўся ад відавочцаў.
Праверка выявіла, што прычынай пажару стаў суседскі шасцігадовы хлопчык, які гуляўся з запалкамі. Яго бацькі былі на працы, хлопчыка даглядала бабуля.
Пацярпелых пры пажары не было. Агонь пашкодзіў дах гаража і машыну.