У Жыровіцкім манастыры знайшлі гранату
19.08.2019 12:49
—
Разное

grodno.mvd.gov.by
Гранату часоў Другой сусветнай вайны знайшлі будаўнікі падчас рамонту ў Жыровіцкім манастыры пад Слонімам, інфармуе прэс-служба УУС Гродзнескага аблвыканкама.
Боепрыпас выявілі на гарышча ў брацкім корпусе. Прыняўшы неабходныя меры бяспекі, сапёры забралі гранату і пазней знішчылі яе.
Дарэчы, на мінулым тыдні небяпечная знаходка трапілася будаўнікам проста ў цэнтры Слоніма. Падчас земляных работ на набярэжнай па вуліцы Агінскага быў знойдзены 45-міліметровы снарад. Яго таксама забралі і знішчылі сапёры.