Вылучэнне прадстаўнікоў у склады акруговых выбаркамаў

Источник материала:  
19.08.2019 — Разное

Дакументы на вылучэнне прадстаўнікоў у склады акруговых выбарчых камісій на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання можна падаць па 30 жніўня. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтрвыбар­кама Лідзія Ярмошына, паведамляе БелТА.
«Да 30 жніўня ўключна могуць падавацца дакументы на вылучэнне ў склады акруговых выбар­чых камісій. Таму цяпер работа для палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў — менавіта яны вылучаюць кандыдатаў у склады акруговых выбарчых камісій. Паколькі ў нас 110 выбарчых акруг, то і 110 акруговых выбар­чых камісій. І яшчэ ў кожным рэгіёне ёсць тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі — абласныя і Мінская гарадская», — расказала Лідзія Ярмошына.
Паводле яе слоў, многія грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі ўжо намецілі пасяджэн­ні сваіх кіруючых органаў, каб вылучыць прадстаўніка. «Я ведаю, што на бягучым тыдні ў суботу будзе збірацца кіруючы орган аб’яднання «Белая Русь». На наступным тыдні будзе засядаць «Беларускі саюз жанчын». Думаю, многія палітычныя партыі таксама гэтым скарыстаюцца», — адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама.
Акруговыя выбарчыя камісіі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў будуць створаны да 2 верасня ўключна. Пасля таго прэтэндэнты на месцы ў парламенце змогуць пачаць падаваць дакументы (найперш аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбар­шчыкаў для вылучэння).

←Директора и крупные бизнесмены на одной скамье. Кто стал фигурантом нового «дела медиков»?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика