З чыгуначнага вакзала Мінска эвакуявалі пасажыраў (фота)
19.08.2019 09:59
—
Разное
Чыгуначны вакзал у Мінску / Прэс-служба МУС
З чыгуначнага вакзала Мінска эвакуявалі пасажыраў. Там шукаюць выбуховае прыстасаванне. Фатаздымак пустога будынка вакзала апублікавала прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале.
Як паведамляла Еўрарадыё, зранку 19 жніўня з'явіліся звесткі пра магчымыя выбуховыя прыстасаванні на чыгуначным вакзале, у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" і трох гатэлях сталіцы — "Беларусь", "Гарні" і "Юбілейная". Паведамленні прыйшлі на электронную пошту ад невядомага адпраўніка.
Пазней стала вядома, што паведамленне пра мініраванне прыйшло таксама ў "Вікторыя Алімп Атэль".