У Полацку моцна п'яны кіроўца на вялікай хуткасці ўцякаў ад ДАІ

Источник материала:  
18.08.2019 10:56 — Разное
У Полацку моцна п'яны кіроўца на вялікай хуткасці ўцякаў ад ДАІ
adt.by

Чарговую пагоню за моцна п'яным кіроўцам давялося зладзіць супрацоўнікам ДАІ ў Полацку. Як паведамляе Віцебская ДАІ ў сваёй групе Вконтакте, інцыдэн здарыўся каля 14:00 у суботу, 17 жніўня. Увагу інспектараў прыцягнуў аўтамабіль "Рэно", які рухаўся з боку трасы Р-45 "Полацк-Глыбокае-мяжа Літвы".

Патрабаванні спыніцца кіроўца праігнараваў і толькі павялічыў хуткасць, калі машына ДАІ паехала за ім. Аднак у выніку яго затрымалі. За рулём быў 46-гадовы жыхар Наваполацка. Падчас медагляду ў паветры на выдыху выявілі 2,7 праміле, што адпавядае моцнаму акагольнаму ап'яненню. На кіроўцу склалі адміністратыўныя пратаколы, аўтамабіль забралі на штрафстаянку.

 

←В понедельник обещают жару и грозы — желтый уровень опасности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика