На СТА ў Калядзічах на аўтаслесара зваліўся аўтамабіль (фота)
16.08.2019 20:47
—
Разное
![На СТА ў Калядзічах на аўтаслесара зваліўся аўтамабіль (фота)](http://www.21.by/pub/news/2019/08/1565979875556071.jpg)
minsk.mvd.gov.by
Трагічнае здарэнне адбылося 16 жніўня ў гаражным кааператыве ў вёсцы Калядзічы пад Мінскам, паведамляе прэс-служба ГУУС Мігарвыканкама.
На станцыі тэхнічнага абслугоўвання падчас рамонту на 20-гадовага аўтаслесара паваліўся аўтамабіль.
Маладога чалавека шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі. Паведамляецца, што ён працаваў на станцыі менш за паўгода.
Праверкай інцыдэнту займаюцца супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Мінска.