Пасля ДТЗ віцебскі матацыкліст апынуўся ў рэанімацыі (фота)
16.08.2019 19:44
—
Разное

ДТЗ у Віцебску / ДАІ
ДТЗ з удзелам матацыкліста адбылося ў Віцебску ўвечраы 15 жніўня, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аварыя здарылася каля 22:00 на скрыжаванні Маскоўскага праспекта і вуліцы Петруся Броўкі. 35-гадовы віцяблянін на матацыкле "Kawasaki ZХ" не справіўся з кіраваннем і зваліўся на дарогу. Пры гэтым ён атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Віцебскай абласной клінічнай лякарні.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.