Акция "Маленький пассажир - большая ответственность"

Источник материала:  
16.08.2019 — Разное
>

 Акция "Маленький пассажир - большая ответственность" «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць!» Пад такім дэвізам з 18 жніўня пачынаецца рэспубліканская прафілактычная акцыя ДАІ па кантролі за бяспечнай перавозкай дзяцей.

Штогод у жніўні ўзрастае колькасць ДТЗ з удзелам непаўналетніх пасажыраў. Гэта абумоўлена масавай перавозкай дзяцей з месцаў адпачынку і аздараўлення.

Інспектары ДАІ нагадаюць кіроўцам пра рамяні бяспекі і спецыяльныя ўтрымлівальныя прыстасаванні. Раскажуць аб прычынах і наступствах траўматызму дзяцей-пасажыраў. Будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем правіл перавозкі дзяцей і хуткасных рэжымаў.
Акрамя таго перад пачаткам навучальнага года ДАІ праверыць стан школьных аўтобусаў і бяспечнасць іх маршрутаў. Пракантралюе выпраўленне недахопаў на вулічна-дарожнай сетцы паблізу ўстаноў адукацыі.


Прадоўжыцца акцыя да 24 жніўня.
Сёлета за сем месяцаў на дарогах краіны ў ДТЗ загінулі дзевяць і атрымалі траўмы 76 дзяцей-пасажыраў. У 40 % выпадкаў іх перавозілі з парушэннем правіл.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр САВЕЙКА,
старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.

←Италию могут не пустить на Игры-2020 в Токио и отнять у нее Олимпиаду-2026

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика