Осиповичское рознично-торговое предприятие Глусского райпо продолжает сезон заготовок

Источник материала:  
16.08.2019 — Разное

Нарыхтоўка-2019

Грыбы-ягады — на здачу

Нядаўна распачаты закуп яблык, і цэны ў параўнанні з леташнімі выраслі з 5-7 да 17 капеек. Але, як расказала намеснік начальніка ўчастка нарыхтовак Наталля Якубюк, сёлетні ўраджай самага традыцыйнага і распаўсюджанага садовага вітаміна малы, таму насельніцтва не надта спяшаецца са здачай яго.

Акрамя яблык, райста набывае і іншую ягадна-садавінную прадукцыю: чарнаплодную рабіну па 50 капеек за кілаграм, буякі — 3 рублі, брусніцы — 3,50. Дарэчы, апошніх здалі пакуль што толькі паўсотні кілаграмаў. А вось сезон чарніц ужо скончыўся. Землякі прадалі гэтай прадукцыі крыху больш за 41 тону і папоўнілі свае кашалькі амаль на 146 тысяч рублёў — нядрэнная падмога для сямейнага бюджэту. Больш за ўсіх пастараліся прадаўцы з Осава, якія закупілі амаль 15 тон і выканалі план на 144%.

Працягваецца і закупка грыбоў. За лісічкі райста прапануе 3 рублі, баравікі — у залежнасці ад дыяметра шапачкі — ад 5 да 7.

Назапашваецца і агародніна. Пастаянна ў продажы агуркі, памідоры, цыбуля, часнок, морква, буракі і капуста новага ўраджаю, закупленыя як у прыватнікаў, так і фермерскіх гаспадарках.

←С 1 августа «АвтоВАЗ» изменил цены на все модели LADA. В Беларуси машины подорожают с сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика