На выхадных будзе цёпла і пераважна без дажджу

Источник материала:  
16.08.2019 15:22 — Разное
На выхадных будзе цёпла і пераважна без дажджу
pixabay.com

У суботу, 17 жніўня, ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні, слабы да ўмеранага. 

Уначы будзе 8-14 вышэй за нуль, месцамі 5-7 са знакам "плюс". Удзень чакаецца 19-25 цяпла, па паўднёвым усходзе будзе +16...+18.

18 жніўня будзе пераважаць сухое надвор'е, толькі ўначы ў асобных раёнах па ўсходзе краіны, а ўдзень па паўночным захадзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай прагназуецца слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць +7...+14, удзень паветра прагрэецца да 20-26 вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе краіны чакаецца да 28 градусаў цяпла.

←Енотовидная собака спровоцировала ДТП на трассе в Калинковичском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика